Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: дырэктар “Белшыны” выклікаў на сустрэчу галадоўнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў другой палове дня генэральны дырэктар адкрытага акцыянэрнага таварыства “Белшына” Дзьмітры Кацярыніч выклікаў на гутарку ўдзельнікаў масавай галадоўкі. Сустрэча доўжылася амаль дзьве гадзіны. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) “Белшыны” Рыгор Спасюк.

Са словаў суразмоўцы, сёньня кіраўнік аб’яднаньня катэгарычна не адмаўляецца ад выкананьня патрабаваньняў актывістаў БНП. “У сваю чаргу галадоўнікі будуць працягваць акцыю, пакуль ня спраўдзяцца абяцаньні”, – запэўнівае прафсаюзны актывіст.

Удзельнікі галадоўкі на “Белшыне” патрабуюць выплаціць сябрам першаснай арганізацыі БНП сродкі на аздараўленьне й прэміі да Дня хіміка, якія атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства. Удзельнікі галадоўкі таксама дамагаюцца рэгістрацыі першаснай арганізацыі БНП на “Белшыне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG