Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хопіць цягнуць агульную коўдру на сябе! Лябедзька і Калякін – добрыя гаваруны, але нічога не зрабілі на карысьць Беларусі”.


Радыё Свабода Агляд званкоў за сераду 25 кастрычніка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў ў Беларусі і сьвеце. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў 8-029-391-22-24.

(Анатоль Сахаруша, м. Малеч, Бярозаўскі р-н, Берасьцейская вобл.: ) “Зьяўляюся ўдзельнікам усіх выбарчых кампаній з 94-га года ў якасьці назіральніка, даверанай асобы, балятаваўся сам у мясцовыя саветы. Вывучыў гэтую “кухню” наскрозь. Даверу да выбарчых камісій аніякага. Усё бачыў сам на свае вочы. Выбірае не народ, выбіраюць выбарчыя камісіі, прызначаныя ўладай”.

(Анатоль Жэрдзеў, Гомель: ) “Вось я паслухаў Лябедзьку і Мілінкевіча, якія ідэі яны прапануюць. На мой погляд, гэта сьведчаньне поўнай нежыцьцяздольнасьці лідэраў. Лябедзька прапануе кожны год марнаваць час і грошы апазыцыі на кангрэсы, каб складаць новыя дагаворы. Гэта не зразумела. А Мілінкевіч дагэтуль не палічыў неабходным прааналізаваць памылкі 2006-га году. Ён жа лідэр, ён павінен быў гэта зрабіць адразу пасьля падзей. Ужо паўгода пасьля тых падзей прайшло, ніякага аналізу я не бачыў, ня чуў ні па Радыё Свабода, нідзе. І ці нельга заміж Кангрэсу знайсьці іншае прыдатнае рашэньне? Напрыклад, нешта накшталт рэфэрэндуму. Гэта можна было б разаслаць па ўсім суполкам, і няхай бы яны абмеркавалі, прагаласавалі, а затым падсумаваць галасы дзе-небудзь у цэнтры. Тады было б бачна, за што людзі”.

(Волюсь, Гомель: ) “Зьвяртаюся да кіраўнікоў партый. Хопіць цягнуць агульную коўдру на сябе. Лябедзька і Калякін – добрыя гаваруны, але нічога не зрабілі на карысьць Беларусі за доўгі час іхняй дзейнасьці. Ім галоўнае – іх імідж. Змагацца з лукашызмам можна толькі аб’яднанымі сіламі, пад кіраўніцтвам Рады дэмакратычных сілаў, якая павінна рэагаваць на ўсе антыбеларускія дзеяньні лукашыстаў. Рух “За свабоду!” не перашкаджае гэтай дзейнасьці, у яго ўваходзяць усе дэмакратычныя сілы, якія падтрымліваюць ідэю свабоды, праўды і справядлівасьці. Гэта агульнанацыянальны рух. Кожны яе сябар можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца любой партыяй або рухам. Такім чынам, посьпех працы дэмакратычных сілаў у еднасьці, да якой павінны далучацца ўсе і не падстаўляць нагу гэтаму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG