Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 1430 апытаных расейцаў хочуць паслухаць Лукашэнку


Сяргей Навумчык, Прага Расейскія грамадзкія арганізацыі, як яны сябе вызначаюць, “патрыятычнага накірунку”, рыхтуюць “Рускі марш”, прымеркаваны да дзяржаўнага сьвята Расейскай Фэдэрацыі – дня народнага адзінства 4-га лістапада. Мэта арганізатараў – вывесьці на вуліцы як мага болей людзей, каб заявіць пра “інтарэсы рускага народа”.

І ня толькі ў Расеі, але ў іншых краінах. Да прыкладу, у Севастопалі, які арганізатары называюць “горадам рускай славы”. Сярод праграмных заяваў арганізатараў – “зрабіць рускую нацыю асноўным суб’ектам палітыкі ў Расеі, прымусіць уладу працаваць на інтарэсы менавіта рускіх”. Шэраг расейскіх праваабаронцаў, у тым ліку старшыня маскоўскай Гэльсынскай групы Людміла Аляксееева, кіраўнік фонду абароны галоснасьці Аляксей Сіманаў, прадстаўнік руху “За правы чалавека” Леў Панамароў, заявілі, што лёзунгі арганізатараў “маршу” распальваюць нацыянальную варожасьць і зьвярнуліся зь лістом да мэра Масквы.

Тым часам, на вэб-сайце “Рускага маршу” наведнікам прапануюць адказаць на пытаньне, каго б яны хацелі пачуць пад час акцыі.

Сярод лідэраў апытаньня – Аляксандар Лукашэнка, які набраў 1400 галасоў. За ім ідзе канструктар аўтамату Міхаіл Калашнікаў – 1388 галасоў. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін атрымаў 1179 галасоў. Патрыярх Усея Русі Алексій Другі мае 1140 галасоў, а віцэ-спікер дзярждумы Жырыноўскі – 518 галасоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG