Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя хрысьціянскія арганізацыі падтрымалі менскіх вернікаў


Радыё Свабода, Менск Міжнародны Хрысьціянскі Канцэрн (МХК) у Нью-Ёрку заклікаў беларускіх чыноўнікаў спыніць перасьлед менскай царквы “Новае жыцьцё”.

У сваім звароце сябры арганізацыі заклікалі кіраўніцтва Беларусі перагледзець сваё стаўленьне да гэтай царквы і адмяніць незаконнае рашэньне менскіх уладаў. МХК таксама зьвярнуўся да хрысьціянаў сьвету з тым, каб яны падтрымалі рэлігійную свабоду ў Беларусі і накіравалі адмысловыя лісты падтрымкі ў беларускія амбасады ў сваіх краінах.

Сваю заклапочанасьць у зьвязку з сытуацыяй са свабодай веравызнаньня ў Беларусі выказаў кіраўнік італьянскай сэкцыі міжнароднай арганізацыі “Дапамога царкве ў бядзе” (ДЦБ) Аціла Тамбурыні. Паводле Тамбурыні, у Беларусі свабода веравызнаньня толькі зафіксаваная ў Канстытуцыі, аднак фактычна не гарантаваная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG