Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбоцкага актывiста выклiкалi ў пракуратуру за ўлёткi


Радыё Свабода, Вiцебская вобласьць Позву да раённага пракурора сябар Партыi БНФ Яраслаў Берніковіч атрымаў неўзабаве пасьля таго, як на гарадзкiм рынку ды ў іншых людных месцах райцэнтра зьявiлiся ўлёткi пра мясцовыя выбары.

У пракуратуры са спадара Бернiковiча ўзялi тлумачэньнi наконт таго, як улёткi апынулiся на слупах. А таксама адносна iхнага зьместу, якi быў наступны: “У студзені адбудуцца выбары ў мясцовыя саветы. На самой справе ніякіх выбараў ня будзе, будзе хіба пародыя на іх. Ніхто нават не зьбіраецца лічыць галасы. Але! Гэтыя выбары – рэальны шанец данесьці людзям інфармацыю!”

Напрыканцы абвесткі быў пададзены тэлефонны нумар Яраслава Бернiковiча – ён прапаноўваў усiм неабыякавым глыбачанам кантактаваць з ім, каб аб''яднацца дзеля працы на незалежных кандыдатаў. Гэтыя прыватныя зьвесткi й сталася падставай для выклiку ў пракуратуру.

Раённы пракурор спадар Сеўрукоў зазначыў, што размова са спадаром Бернiковiчам наконт улётак яшчэ ня скончаная, бо ў пракуратуры ёсьць два рапарты ад супрацоунiкаў мiлiцыi i некалькi сарваных у горадзе ўлётак. На думку раённага пракурора, гэтыя матэрыялы могуць стацца падставаю для адмiнiстрацыйнай або нават крымiнальнай справы супраць мясцовага актывiста.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG