Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы ня ведаюць дэпутатаў гарсавету, за якіх галасавалі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Ці ведаеце вы свайго дэпутата гарадзкога савету? Ці зьбіраецеся ўдзельнічаць у галасаваньні на новых мясцовых выбарах? На гэтыя пытаньні нашага карэспандэнта адказвалі гарадзенцы.

(Маладзён: ) “Я нашага дэпутата ня ведаю, ня бачыў яго і нічога пра яго ня чуў. На новых выбарах нізавошта галасаваць ня буду”.

(Сябра: ) “А я галасаваць буду, бо мае бацькі заўжды галасуюць, яны і мяне з сабой дакладна пацягнуць”.

(Спадар: ) “Я свайго дэпутата ня ведаю і на выбары не пайду, гэта ўсё бяз сэнсу. Я ўвогуле ня бачу ніякай пэрспэктывы, тым больш у параўнаньні зь іншымі рэспублікамі”.

(Малады спадар: ) “А я па-за палітыкай, я цалкам апалітычны чалавек, мяне гэта не цікавіць. Я ня веру ні ў выбары, ні ў дэпутатаў”.

(Спадар: ) “На мінулых выбарах я быў, але ня памятаю — за каго галасаваў. Ніводнага прозьвішча з нашага гарсавету я не магу згадаць”.

(Спадар: ) “Дэпутата нашага я ня ведаю, на выбары мы не хадзілі й ня бачым у гэтым сэнсу. Мы нават не цікавімся ўсім гэтым, бо ведаем, што ад нас нічога не залежыць. Усё гэта загадзя вырашаецца, як на ўзроўні гарсавету, так і на ўзроўні дзяржавы, мне здаецца”.

(Малады спадар: ) “Мы з жонкай свайго дэпутата ня ведаем. Канечне, калі галасуем, выбіраем кандыдатуру, чытаем зьвесткі пра яе. Але потым пасьля выбараў яны, напэўна, зьнікаюць, мы іх ня бачым”.

(Спадарыня: ) “Свайго дэпутата я ня ведаю, хаця на выбарах галасавала, але забылася прозьвішча — за каго”.

(Сталы спадар: ) “Я свайго дэпутата ведаю”.

(Карэспандэнт: ) “Можна назваць яго прозьвішча?”

(Сталы спадар: ) “Ня трэба. Я сапраўды ведаю, я сам у гэтай сфэры крыху працаваў, мне няёмка папросту адказваць. Дый зь імі сустрэчы праводзяцца рэгулярна, у газэце “Гродзенская праўда” заўжды пішуць”.

(Карэспандэнт: ) “Але ж гэта пішуць пра дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а мы гаворым пра гарсавет”.

(Сталы спадар: ) “Дык я пра гарадзкі савет і гавару”.

(Карэспандэнт: ) “Ну, добра, але ўсё ж ці памятаеце вы, за каго канкрэтна галасавалі на мясцовых выбарах?”

(Сталы спадар: ) “Добра, калі шчыра казаць, дык ужо й ня памятаю”.

(Спадар: ) “Я цяпер ня памятаю, які гэта быў чалавек, за каго я галасаваў. А цяпер невядома ўвогуле, што гэта будзе за галасаваньне. Заўжды ёсьць сумненьні, а цяпер зусім ня ведаю: таго, за каго б я прагаласаваў, думаю, што да выбараў, хутчэй за ўсё, не дапусьцяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG