Лінкі ўнівэрсальнага доступу

159 вернікаў працягваюць галадоўку пратэсту


Радыё Свабода 159 вернікаў-пратэстантаў працягваюць удзел у галадоўцы ў абарону менскай царквы Хрысьціян поўнага Эвангельля “Новае жыцьцё”.

Зь іх 37 чалавек стала знаходзяцца ў малітоўным памяшканьні. 36 чалавек трымаюць пост-галадоўку ў іншых гарадах Беларусі, а таксама ва Ўкраіне і Расеі. Пратэстанты дамагаюцца скасаваньня рашэньня гарадзкіх уладаў, якія забралі іх храм – былы кароўнік – і зямельны ўчастак ў амунальную ўласнасьць. Стан здароўя галадоўнікаў здавальняючы. Галадоўка працягваецца з 5 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG