Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Якая жывёла сымбалізуе Беларусь?


Любоў Лунёва, Менск Апытаньне на праспэкце Незалежнасьці ў Менску.

(Спадарыня: ) “Зубар, бо гэта звычка, як заўсёды… Белавеская пушча…”

(Хлопец: ) “Дзяцел”.

(Дзяўчына: ) “Рыба, бо спакойная, індыфэрэнтная…”

(Дзяўчына: ) “Чапля. Белая, прыгожая, вялікая птушка”.

(Жанчына: ) “Зубар, бо гэта наш сымбаль… Пушча Белавеская, ну, тое, што мы ахоўваем, што цэнім”.

(Хлопец: ) “Зубар. Трэба, каб была моцная жывёла, каб сымбалізавала нашу моладзь беларускую”.

(Дзяўчына:) “Бусел белы – гэта свабода, прыгажосьць”.

(Спадар: ) “Рысь, бо іх у Беларусі засталося мала. Характар нагадвае такі беларускі, спакойны”.

(Спадар: ) “Пажадана зубра. Зубар ёсьць сымбалем магутнасьці і свабоды”.

(Мужчына:) “Рысь. Драпежнік, але не такі ўжо і драпежнік”.

(Спадар: ) “Бусел. Ужо ж занадта ж прыгожая й пачэсная птушка”.

(Спадар: ) “Бобр, хутчэй, бо краіна балотаў”.

(Хлопец: ) “Трэба бусла, бо ён і асацыюецца з Беларусьсю. Ён і жыве ў нас…”

(Спадар: ) “Зубар, бо ён ў нас жыве, ды й рэдкі”.

(Спадар: ) “Волк. Яго яшчэ ў Беларусі можна часта сустрэць”.

(Жанчына:) “А, можа, вожык? Дарэчы, вожык! Ён такі колкі, хітры, а, калі яго крыўдзіць, то ён такога ня любіць”.

(Жанчына:) “Сабака. Ён усё ведае і разумее. Калі б ён толькі мог размаўляць, ён бы тако-о-ое расказаў!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG