Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: “Патрапіўшы на Выспу Свабоды, лепей зразумею Беларусь”


Радыё Свабода, Менск Сяржук Сахараў – удзельнік перадачы “Ў што я веру”, якая прагучыць 20 кастрычніка.

У глыбокім тынэйджарстве, якое прапахла музыкай Кабэйна і “Нірванай”, я зь нейкай радасьці ўперыўся ў творчасьць групы Faith No More. Пірацкая касэта, якую надыбаў у шапіку ў раёне чыгуначнага вакзалу, называлася King for A Day... Fool for a Lifetime. Як казала мая выкладчыца па сучаснай літаратурнай белмове, гаваркая назва…

Карацей, у адзін прыўкрасны момант, па гавалаўскай аналёгіі, я вырашыў: на трэція ж выходныя пасьля таго, як у краіне ўсё зьменіцца, на плошчы Незалежнасьці, перад сотнямі тысячаў беларусаў выступіць Майк Патан з бэндам.

Прайшло 11 год, і ўсё, што з таго часу зьмянілася – гэта самі Faith No More, якія ў 1998-ым разваліліся. А я ўсё адно веру…

*** Сяржук Сахараў нарадзіўся ў Менску ў 1979 годзе. Дасьледчык моладзевых культураў, капірайтэр, культуроляг. Каардынатар моладзевых сацыяльных кампаній “Рабі. Сябе. Сам” і “РСС-2: ЭКШН”. Працуе ў галіне інавацыйнага мэнэджмэнту.

Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52

Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Ян Чыквін: “Жыцьцё – гэта сьвятое дзейства”
XS
SM
MD
LG