Кніга дзьвюхмоўная. На чэскую вершы беларускага паэта пераклала супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Чэскай рэспублікі, Ганаровы доктар Полацкага унівэрсытэту, беларусістка Францішка Сокалава. Прадмову да кнігі напісаў экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.
Вершы Рыгора Барадуліна ў Чэхіі прадстаўляе Вацлаў Гавэл
Радыё Свабода У Празе выйшла кніга выбраных вершаў намінанта на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры Рыгора Барадуліна “Жыць!”