Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Ой, дарога-сьцежка, вуская, крывая!”


Зьміцер Падбярэскі, Менск У №4 “Наша Ніва” друкуе верш “Дарога” Якуба Коласа.

Між палей шырокіх, Як змяя якая, Цягнецца дарога, Вуская, крывая…

На абапол грушы Разрасліся ў полі. Нізенькі яловец Чахне, як ў няволі.

Тут мужык працуе Чорны ўвесь, як сажа. Крыж на перакрэстку Пра пакуту кажэ…

Коціцца цялежка, Бъецца аб каменне. Гаратай на поле Глядзіць ў задуменні…

Ой, дарога-сцежка, Вуская, крывая! І ты, жыцце наша, Ты, доля такая!

Тут жа, побач, нехта Сякерка піша: “Дырэктор Маладэчненской вучыцельской сэмінарыі выіграў сваё дзела. Ён астаўся на старым месцы. Прашэння вучэнікі падаюць, яны відзяць, што німа чаго рабіць. Пан Цвірка прынімаець ат усіх прашэння і абецуець, што ўсе вучыцца будуць. Кабы гэта была толькі праўда. Але як зробіць пан Цвірка так, як ён рабіў ў прошлые годы! То будзе кепска. Вучэнікі не бунтавалі, але сабраліся чалавек дзесяць паталкаваць а сваём жыцці. Гадыцкій даведаўся. На экзамене дзесяць чалавек было астаўлено на другі год. Можэ пан Цвірка думае зрабіць і ў гэтым гаду, так як ён рабіў тагды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG