Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі мэталюргічны завод аб’яднаўся з БМЗ


Радыё Свабода, Магілёў Магілёўскі мэталюргічны завод перадаў у распараджэньне Беларускаму мэталюргічнаму заводу амаль 39% акцыяў замежных інвэстараў і амаль 7% акцыяў сваіх працаўнікоў.

Гэткую цану заплацілі магілёўскія мэталюргі за ўваходжаньне ў вытворчае аб’яднаньне на чале зь Беларускім мэталюргічным заводам дзеля пераадоленьня дэфіцыту абаротных сродкаў і павелічэньня прыбытку.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Магілёўскі мэталюргічны завод зьяўляецца прыкладам пасьпяховага акцыянаваньня, які здолеў з банкрута ў 1995 годзе ўзьняцца да вышыні найлепшага ў Магілёве прадпрыемства. У рэальнасьці ж завод працяглы час быў закладнікам паставак сыравіны з Украіны. Пастаўшчыкі з суседняй краіны ня толькі пастаўлялі сыравіну, але валодалі выключным правам рэалізацыі прадукцыі магілёўскіх мэталюргаў. У выніку завод апынуўся перад вострым крызысам абаротных сродкаў.

Кіраўніцтва Беларускага мэталюргічнага заводу плянуе знайсьці для магілёўскіх мэталюргаў крэдытную падтрымку і аказаць у гэтым кансультацыйную дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG