Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сышоў у адстаўку кіраўнік мытні “Заходні Буг”


Радыё Свабода Вячаслаў Асінцаў 15 апошніх гадоў заставаўся кіраўніком гэтай мытні, што дзейнічае на буйных памежных аўтапераходах на польскім і украінскім напрамку.

Сваё жаданьне сысьці з пасады спадар Асінцаў патлумачыў у тым ліку і тым, што супраць супрацоўнікаў мытні “Заходні Буг” у апошні час было распачата шмат крымінальных справаў. Вячаслаў Асінцаў таксама спаслаўся на тое, што ягоныя тлумачэньні наконт сытуацыі на мяжы не былі прынятыя кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Спадар Асінцаў пацьвердзіў, што ў службовым пакоі ягонага намесьніка Аляксандра Шпудзейкі быў праведзены вобыск, але іншых падрабязнасьцяў гэтай падзеі не паведаміў. Што тычыцца новага кіраўніка мытні “Заходні Буг”, дык ім прызначана Любоў Бальшакова, якая таксама была намесьніцай Вячаслава Асінцава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG