Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Працаўнікі “Белшыны” вызначылі дзень масавай галадоўкі


Вячаслаў Кулік, Менск Чатырнаццатыя суткі ў Бабруйску трымае галадоўку сябра Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП), электрык адкрытага акцыянэрнага таварыства “Белшына” Алена Захожая. Сёньня сябры першаснай арганізацыі “Белшыны” накіравалі паведамленьні ў Бабруйскі гарвыканкам, канцэрн “Белнафтахім”, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі й кіраўніцтву ААТ “Белшына” пра тое, што яны далучаюцца да галадоўкі пратэсту.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук сёньня паведаміў Радыё Свабода, што яшчэ пяцёра працаўнікоў “Белшыны” ў чацьвер 19 кастрычніка далучацца да акцыі пратэсту Алены Захожай:

(Ярашук: ) “Мяркуем проста на днях зь імі сустрэцца. Насамрэч сытуацыя ў пэўным тупіку. Ніякіх зрухаў у пазыцыі адміністрацыі прадпрыемства й кіраўніцтва “Белнафтахім” няма. З трывогай назіраем, бо ўсялякае магчыма. Усё ж такі галадоўка Алены Захожай доўжыцца значны тэрмін. Мы, вядома, будзем дзейнічаць, каб не адбыліся незваротныя драматычныя наступствы”.

Са словаў Аляксандра Ярашука, міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі й нацыянальныя прафсаюзныя цэнтры Расеі, Украіны, Польшчы, Літвы дасылаюць тэлеграмы й лісты падтрымкі Алене Захожай.

Як раней паведамляла Радыё Свабода, адміністрацыя “Белшыны” адмаўляецца ад траўня 2006 году выплаціць сябрам БНП прэміі й грашовыя даплаты да адпачынку. Акрамя таго, кіраўніцтва прадпрыемства ігнаруе просьбы БНП аб вызначэньні юрыдычнага адрасу. Без адрасу першасная арганізацыя незалежнага прафсаюзу ня можа зарэгістравацца ў мясцовых органах улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG