Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбылі толькі тры міністры краін СНД


Радыё Свабода Толькі Беларусь, Расея, Казахстан і Таджыкістан прадстаўленыя міністрамі на сёньняшнім пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў краін Судружнасьці незалежных дзяржаў, якое праходзіць у Менску.

Ад астатніх 8 краінаў СНД у Менск накіраваныя намесьнікі міністраў ці адмысловыя прадстаўнікі.

У парадку дня пасяджэньня 19 пытаньняў, 14 зь якіх прымаюцца без абмеркаваньня. Беларусь дадаткова прапанавала падпісаць Пагадненьне аб міжрэгіяльнальным і прымежным супрацоўніцтве, Расея –Пагадненьне аб канцэпцыі ўзгодненай памежнай палітыкі ў рамках Судружнасьці.

Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG