Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У мяне прыбіральня і каналізацыя, а вады няма!”


Міхал Стэльмак, Старына Некалькі дзён таму 350 жыхароў вёскі Старына (Менскі раён) засталіся без вады. Пра гэта паведамляла Радыё Свабода. Ці вырашаная праблема? Мы працягваем сачыць за сытуацыяй.

Пэнсіянэрка Вера Холад, якая жыве па вуліцы Школьнай, паведаміла:

(Холад: ) “Нічога не мяняецца – няма вады. На нашай вуліцы цішыня. Гароднінная фабрыка ад вады адмовілася”.

Алена Малішэўская мае дом на Камсамольскай. Якая ў яе сытуацыя з вадою?

(Малішэўская: ) “Тыдзень не было вады. З вадою сёлета вельмі дрэнна. Чалавек разьлічвае на гэтую ваду. У мяне ванна, прыбіральня, каналізацыя. Абавязкова, каб была вада. А тут яе адключаюць. Гэта немагчыма”.

У вёсцы – 350 жыхароў. У каго зусім няма вады, у каго – з кранаў ледзь капае. Вясковы водаправод знаходзіцца на балянсе Менскай гароднінай фабрыкі.

Намесьнік дырэктара прадпрыемства Ўладзімер Капейка:

(Капейка ) “Фабрыка сёньня перададзена гораду. Укладваем грошы, зрабілі сьвідравіну, зрабілі ваду. Гэта ня функцыя фабрыкі сёньня. Я думаю, што тут трэба сур’ёзная пазыцыя раённага кіраўніцтва. Трэба перадаць водаправод тым, хто павінен абслугоўваць насельніцтва, забясьпечваць вадою, – жыльлёва-камунальнай гаспадарцы”.

Паводле спадара Капейкі, пра гэтую ініцыятыву ведае кіраўніцтва жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Менскага раёну.

Намесьнік кіраўніка Ўправы ЖКГ Менскага раёну Васіль Лабко:

(Лабко ) “Яны хочуць нам яго здаць. Але калі раней нас абавязвалі няспраўныя браць, то сёньня мы бярэм толькі спраўныя. З дакумэнтацыяй – як належыць. Таму мы не прымаем, хаця яны намагаюцца нам здаць на балянс. Але гэта не наш. Таму ўсю адказнасьць за адсутнасьць вады нясе Менская гароднінная фабрыка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG