Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць жыхары Гомеля пра магчымасьці вернікаў будаваць свае храмы?


Радыё Свабода Ці ўсе рэлігійныя канфэсіі Беларусі маюць роўныя магчымасьці дзеля таго, каб будаваць і адкрываць свае храмы? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

(Студэнтка: ) “У нас, у Гомелі, наколькі я магла бачыць, шмат праваслаўных храмаў, а каталіцкі касьцёл толькі адзін”.

(Мужчына: ) “Я – вернік пратэстанцкай царквы. Мы арэндуем будынак. Пабудаваць свой храм – у нас няма такой магчымасьці”.

(Жанчына: ) “У нашай краіне няма магчымасьці ўсім канфэсіям будаваць свае храмы, разьвівацца вольна. Краіна дае прэфэрэнцыі толькі адной канфэсіі – праваслаўнай царкве”.

(Мужчына: ) “Ад фінансаў усё залежыць. Дзяржава дапамагае праваслаўю”.

(Дзяўчына: ) “У Гомельскай вобласьці больш жыве праваслаўных, таму і будуецца больш праваслаўных храмаў”.

(Мужчына: ) “У нас ёсьць, на жаль, афіцыйная канфэсія – гэта праваслаўная царква. Я – таксама праваслаўны. Праваслаўе знаходзіцца ў асаблівых умовах, ёсьць і фірмы, якімі яны займаюцца. Астатнія канфэсіі, асабліва пратэстанты, існуюць быццам бы на другіх, трэціх ролях”.

(Студэнтка: ) “У параўнаньні з Расеяй, дзе праваслаўная царква, падаецца, увогуле забараняе будаўніцтва на тэрыторыі больш як аднаго храма іншай канфэсіі, у нас магчымасьці ёсьць”.

(Студэнтка: ) “Роўных магчымасьцяў няма ў Беларусі. Перавага аддаецца праваслаўю. Пратэстанцкія суполкі, напрыклад, – іх наогул жадаюць закрыць, не даюць пашыраць культавыя будынкі, каб увогуле ў Беларусі не было такога паняцьця, як пратэстантызм”.

(Дзяўчына: ) “Могуць, канешне, могуць. Калі праваслаўныя могуць хадзіць у свае храмы, дык чаму каталікі ня могуць будаваць свае касьцёлы, а мусульмане – мячэці. Я ведаю нават, што ў горадзе будзе будавацца першая мячэць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG