Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай ніве”: “Цяпер трэба толькі, каб усе злучыліся разам”


Зьміцер Падбярэскі, Менск “Наша Ніва” да выбараў у Дзяржаўную Думу Расеі.

Трэці нумар “Нашай Нівы”, датаваны 24 лістападам 1906 году, акцэнтуе ўвагу на маючых неўзабаве адбыцца выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі: “Цяпер трэба толькі, каб усе, хто хочэ ісці па дарозі к свету, праўдзі і свабодзі, сабралі ў адно свае сілы, каб злучыліся разам, бо ў грамадзі — сіла. І трэба памятаць, што пераменіць усё злое ў жыццю нашаго народу будуць старацца найболей тые, каму найгорш жывецца, хто гэта добра разумее і патрафіць зарадзіць бядзе сваім розумам. Багачы, памешчыкі ды фабрыканты нявельмі церпяць беду ды горэ ад цяперашніх парадкоў; найгорш жывецца працуючаму народу, таму народу, што апроч сваіх рук ды працы нічога немае. Дзеля таго найлепшымі, найсмялейшымі бойцамі ў Думе за новые парадкі будуць тые людзі, каторых працуючый народ выбярэ з памеж сябе або з памеж сваіх шчырых, праўдзівых і верных прыяцелёў, што для яго працавалі і цярпелі за справу народную. Толькі тыя перэмены, каторых яны дабьюцца, дадуць найбольшую свабоду ўсім людзям, што жывуць у Расеі, і не дазволяць, каб адны людзі панавалі ды крыўдзілі цемнейшых і беднейшых братоў сваіх. Нехай жэ знаюць гэта ўсе працуючые і ўсе, хто ім спагадае, нехай выбіраюць сваіх дэпутатоў, бо іначэй чорные сотні і іншые ворагі шчасця і свабоды народнай запануюць над усім краем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG