Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Глыбокім выяўлена масавае пахаваньне нямецкіх вайскоўцаў


Радыё Свабода Ля сьценаў касьцёлу Сьвятой Тройцы ў райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне распачаліся раскопкі на месцы масавага пахаваньня нямецкіх вайскоўцаў у часе Другой ўсясьветнай вайны. Жыхары Глыбокага даводзяць, што гэтыя магілы былі выяўлены шмат гадоў таму, і частку іх пасьпелі зруйнаваць.

Цяпер у Глыбокім працуе рэкагнасьціровачны пошукавы разьлік вайскоўцаў 52-га асобнага спэцыяльнага пошукавага батальёну. Паводле разьлікаў спэцыялістаў, магіл у агульнай колькасьці магло быць каля 140. Але адшукаць усе нельга, бо некаторы час таму на ўчастку пахаваньняў адбылася пракладка камунальных сетак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG