Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня : 26 канфэсіяў і рэлігійных напрамкаў


Радыё Свабода У Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь паведамляюць, што сёньня ў Беларусі дзейнічаюць 26 канфэсіяў і рэлігійных напрамкаў: "Перавагу сярод іх мае праваслаўная царква. Канструктыўныя адносіны склаліся таксама з каталіцкай царквой. Дзяржава актыўна працуе з мусульманскімі, юдэйскімі і лютэранскімі рэлігійнымі арганізацыямі."

Разам з тым, улады адмовілі ў перарэгістрацыі некаторым рэлігійным меншасьцям, у тым ліку шэрагу пратэстанцкіх суполак, праваслаўных аб’яднанняў, што не ўваходзяць у БПЦ, і некаторым усходнім рэлігіям. Многія з гэтых суполак, не атрымаўшы рэгістрацыі, сутыкнуліся з праблемамі і цяжкасьцямі ў сваёй дзейнасці. Паводле справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША, у прыватнасці, негатыўнае стаўленне беларускіх уладаў да пратэстантаў можа тлумачыцца іх відавочнымі дачыненнямі са Злучанымі Штатамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG