Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: Арсень Скаруліс


Уладзімер Арлоў, Менск 3.8.1971, Маладэчна — 19.3.2005, гара Блюмэнштайн, Швайцарыя. Пахаваны на могілках м.Ватэнвіль, Швайцарыя

Гісторыя майго знаёмства з Арсенем даволі пакручастая.

На пачатку 1970-х мы зь сябрамі заснавалі ў нас на гістарычным факультэце БДУ франдзёрскі Клюб аматараў піва. Створаная намі філязофская плынь піваізму ня надта стасавалася з задачамі выхаваньня байцоў ідэалягічнага фронту, а таму піваісты зазналі перасьлед і рэпрэсіі. Але нашая справа не прапала. Праз дваццаць гадоў, на досьвітку гісторыі сувэрэннай Беларусі, утварылася Беларуская партыя аматараў піва, якая ў сярэдзіне 1990-х, як і ўсе здаровыя нацыянальныя сілы, апынулася ў апазыцыі да палітыкі Лукашэнкі. Мне пакуль не ўдалося высьветліць, ці быў малады адвакат Арсень Скаруліс сябрам партыі, але абсалютна дакладна вядома, што ён бараніў інтарэсы яе старшыні Андрэя Рымашэўскага

чытайце ўвесь тэкст перадчы
XS
SM
MD
LG