Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт Івонкі Сурвілы ў Латвію


Радыё Свабода Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў рамках сваёй паездкі па краінах Балтыі наведала сталіцу Латвіі Рыгу

Падчас візыту спадарыня Івонка Сурвіла мела сустрэчу з намесьнікам дзяржсакратара Міністэрства замежных спраў Латвіі Эдгарам Скуя. У гонар старшыні Рады БНР МЗС Латвіі ладзіла абед. Пры сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні вонкавай палітыкі Латвіі ў дачыненьні да Беларусі і існуючыя праблемы беларускай меншасьці ў Латвіі. Падчас размовы латвійскі бок прадэманстраваў добрую інфармаванасьць у пытаньнях сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі і вялікую зацікаўленасьць дзейнасьцю Рады БНР. Абодва бакі выказаліся наконт надзвычай вялікай карыснасьці і неабходнасьці далейшых сустрэч.

Спадарыня Івонка Сурвіла наведала таксама Рыскую беларускую асноўную школу, дзе адбылася сустрэча з настаўнікамі.

Увечары ў каміннай залі дома Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі падчас сустрэчы з сябрамі Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвiтанак” спадарыня Івонка Сурвіла распавяла аб дзейнасьці Рады БНР, а таксама аб жыцьці беларускай дыяспары ў Канадзе і ў тых краінах, дзе яна пабывала з візытамі, і адказала на шматлікія пытаньні “cьвітанкаўцаў”.







На здымках: падчас сустрэч у МЗС, школе, у старой Рызе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG