Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мова як станоўчы факт для Вікі Мароз


Радыё Свабода Італьянская газэта “Il Giornale” апублікавала першую справаздачу аб стане Вікі Мароз пасьля яе вяртаньня з Італіі ў Беларусь. Паводле рэдакцыйнага артыкула, які называецца “Ніякіх пытаньняў наконт Вялейкі”, справаздачу падрыхтавала група беларускіх і італьянскіх лекараў і псыхолягаў, якія працуюць зь дзяўчынкай.

У дакумэнце, які апублікавала “Il Giornale” – 9 пунктаў . Яны даволі кароткія. У першым гаворыцца, што стан дзяўчынкі нармалізуецца, у другім – што тэрмін рэабілітацыі пакуль вызначыць немагчыма. Псыхолягі мяркуюць, што у інтарэсах дзяўчынкі пакуль не рэкамэндавана ўвага да яе незнаёмых людзей. У той жа час неабходна пашыраць групу адмыслоўцаў, якія павінны працаваць (маюцца на ўвазе моўныя спэцыялісты, лягапэды, фаніятры).

Як станоўчыя моманты адзначаюцца сустрэча дзяўчынкі з братам і аднаўленьне навучаньня на беларускай мове. Асобнымі пунктамі пазначана, што для яе пакуль непажаданыя ніякія кантакты, нават тэлефонныя, зь італьянскай сям’ёй. Рэкамэндавана таксама не задаваць дзяўчынцы ніякіх пытаньняў наконт яе ранейшага знаходжаньня ў Вялейскай школе-інтэрнаце. Кантактаў зь дзецьмі зь Вялейкі таксама пажадана пазьбягаць. Аптымальным псыхолягі лічаць зьмяшчэньне Вікі ў сям’ю.
XS
SM
MD
LG