Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ствараецца “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня ў Вільні адбыўся устаноўчы сход новай арганізацыі – “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”, які плянуецца зарэгістраваць ў Літве. На ўстаноўчым сходзе ў будынку Саюзу пісьменьнікаў Літвы прысутнічалі беларускія літаратары зь Беларусі і Літвы, у іх ліку старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Алесь Пашкевіч і яго літоўскі калега Ёнас Ліняўскас.

Новая арганізацыя ствараецца сябрамі віленскай філіі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, і такім чынам яна будзе прадстаўляць і яго інтарэсы. Гэта патлумачыў у часе выступу на першым устаноўчым сходзе Сяргей Дубавец, які абраны старшынём літоўскай арганізацыі “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”:

(Дубавец: ) “Ідэя такая: мы ствараем прафэсійную пісьменьніцкую арганізацыю беларускіх літаратараў у Літве. Яна будзе самастойнай літоўскай арганізацыяй, але адначасова і аддзяленьнем Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, паводле яго статуту”.

Новы Саюз беларускіх пісьменьнікаў, створаны ў Літве, як мяркуецца, будзе дапамагаць Саюзу пісьменьнікаў, які знаходзіцца пад пагрозай страты рэгістрацыі ў Беларусі. У плянах дзейнасьці – сустрэчы зь беларускімі і літоўскімі творцамі, выдавецтва альманаха, анталёгіі беларускіх твораў, прысьвечаных Вільні, пераклады, хрэстаматыя літоўскай літаратуры па-беларуску. Саюз пісьменьнікаў Літвы прапанаваў беларускім калегам арганізацыйную дапамогу і памяшканьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG