Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша ніва” ў 1906 годзе параўноўвала Беларусь зь Японіяй


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Агляд публікацыяў у першых нумарах “Нашай Нівы” да стагодзьдзя газэты.

У першым нумары штотыднёвіка за подпісам З.К. надрукаваны верш “Восень”. Штосьці соўненько ня грэець, Уж схавалось гдзесьці; Толькі вецер в полі веець, Злые нясе весьці.

Вецер плачэ, вецер свішчэ, Песні нам спевае, То пяе, як на ігрышчы, То зноў завывае.

А дошч ветру памагае — Стучыць у ваконцэ: Ён нам байку смутну бае Аб роднай старонцэ…

Мы, слухаючы, вздыхаем Да шчаслівай долі, Ціха слёзы выціраем: Цяжка жыць бяз волі!..


У гэтым жа нумары “Наша Ніва” паведамляе: “Усім, хто павінен выплаціць Крэсцянскому Банку пажычэные ў ём грошы, абъяўлена льгота. Хто браў грошы на 55 1/2 годоў і плаціў што год па 5 р. 25 к. чы 5 р. 75 к. з кожнай сотні доўгу, той цяпер будзе плаціць толькі 4 р. 50 к., калі грошы позычэны на 41 год, то заместа 5 р. 75 к. і 6 р. 20 к. плата будзе ўжо толькі 4 р. 95 к. з сотні”.

І тут жа побач адзначаецца: “У Японіі на каждые сто дзяцей учыцца грамаце дзевяноста сем дзетак, а ў нас, напрыклад у Мінскай губэрніі, неграмотных восемдзесят чалавек на кожныя сто людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG