Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пачынаюцца Дні літоўскай і беларускай культуры


Тацяна Поклад, Вільня Беларусы з некалькіх кантынентаў прыязджаюць сёньня ў Вільню, каб узяць удзел у “Днях нацыянальнай літоўскай і беларускай культуры”.

Гэтая імпрэза, якая напачатку плянавалася як сьвяткаваньне стагадовага юбілею “Нашай Нівы”, ладзіцца Таварыствам беларускай культуры ў Літве. На адкрыцьці “Дзён культуры” 7 кастрычніка ў Саюзе пісьменьнікаў Літвы (вул. Сьвірідо, 6, пачатак у 9.30) удзельнікаў прывітаюць прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. У нядзелю, 8 кастрычніка, у віленскай Ратушы (вул. Вялікая, 31, пачатак у 10.00) адбудуцца канцэрты, прэзэнтацыя новых кніг і мастацкая выстава.

Рэпартаж з віленскіх “Дзён культуры” слухайце у нашай суботняй праграме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG