Амаль праз 90 гадоў пасьля прыняцьця знакамітага ленінскага пляну ГОЭЛРО на хутар Каляды Камянецкага раёна ўрэшце рэшт правялі электрычнасьць. У 94-гадовай Ганны Рубашэўскай адразу ж зьявілася электрапліта і радыёпрыймач. А вось тэлевізара і лядоўні пакуль няма, паведамляе “Вечерний Брест”.
Сьветлагорскі “Ранак плюс”. “Сіроцкая доля”. Ёсьць у вёсцы Стракавічы дзіцячы сацыяльны прыют часовага ўтрыманьня, у якім дзеткі, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, чакаюць вырашэньня свайго лёсу. Пяць гадоў таму немцы прывезьлі вялікую гуманітарную дапамогу: мэблю, пасьцельную бялізну, вопратку, цацкі. І цягам пяці гадоў з раённага бюджэту на рахунак прыюту не паступіла ні капейкі. Прыют забясьпечваецца толькі прадуктамі харчаваньня і мэдыкамэнтамі. Натуральна, і бялізна, і вопратка знасіліся. Хто дапаможа сіроцкаму прыюту? – задае пытаньне тыднёвік “Ранак плюс”.
На лецішчы ў сьветлагорца Пятра Вішнякова вырас гіганцкі яблык весам ў 700 грамаў. І ў працяг “мічурынкай тэмы”…
Пінскі “Мясцовы час”. Аказваецца, на Палесьсі добра высьпяваюць абрыкосы, вінаград і грэцкія арэхі. У Пінску ёсьць унікальны вопытны ўчастак, дзе людзі вырошчваюць паўднёвую садавіну, працуючы на энтузіязьме. Распавядае пінскі журналіст Віктар Ярашук.
(Ярашук: ) “ Ніякай дзяржаўнай падтрымкі вопытны ўчастак не атрымлівае. Гэта вельмі цяжка, і таму ў супрацоўнікаў гэтага ўнікальнага ўчастка ёсьць нават думка тварыць фонд “Ратаваньне”.
“Брестский курьер”. 30 саслужыўцаў Сяргея Барысюка, зь якім здарыўся няшчасны выпадак на палігоне, у выніку якога салдату ампутавалі руку, здалі сваю кроў для пацярпелага.
Знойдзеныя праўкі Янкі Купалы, якія, магчыма, каштавалі яму жыцьця. Экспэрты-графолягі даказалі, што паэт уласнаручна выкрэсьліў абзац з дакаладу “Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя”, які чытаў за два месяцы да гібелі. Магчыма, разгадка сьмерці захоўваецца ў стосіку машынапісных старонак, які ў музэі Янкі Купалы знайшлі зусім нядаўна. Падрабязнасьці – у сьвежым нумары “Комсомольской правды” в Белоруссии”.