Вацлаў Гавэл двойчы (у 1989 і 1990 гадах) абіраўся на пасаду прэзыдэнта Чэхаславаччыны і двойчы (у 1993 і 1998 гадах) незалежнай Чэскай Рэспублікі. У 1995 годзе ён запрасіў Радыё Свабода/Свабодная Эўропа пераехаць у Прагу і ўсяляк спрыяў гэтаму пераезду.
І падчас прэзыдэнцтва, і пасьля зыходу ў адстаўку, Вацлаў Гавэл пасьлядоўна падтрымліваў беларускую дэмакратыю, сустракаўся зь лідэрамі апазыцыі, пісьменьнікамі, прадстаўнікамі беларускай грамады ў Празе. Неаднаразова Вацлаў Гавэл даваў інтэрвію Свабодзе.
Сёньня мы зьмяшчаем некаторыя фотаздымкі ды інтэрвію з архіву Свабоды.

Васіль Быкаў пасьля сустрэчы з Вацлавам Гаўлам 12 верасьня 2001 г.:
“Для яго гэта, мабыць, важнае пытаньне – ці будзе ў Беларусі разьвівацца дэмакратыя, ці яна так і застанецца аўтакратычнай, дэспатычнай дзяржавай”.
Чытайце: Сёньня ў Празе адбылася сустрэча Васіля Быкава з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам
Васіль Быкаў: “Для глябальнага аптымізму час яшчэ не надыйшоў”

Вацлаў Гавэл, Дагмар Гаўлава разам з супрацоўнікамі Беларускай службы радыё Свабода, актывістамі беларускай грамады ў Празе і гасьцямі з Беларусі 17 кастрычніка 2003 г.
У гэты дзень Гавэл атрымаў прэмію імя дабрачыннай дзяячкі Гано Эленбоген. Гавэл адразу ж перадаў сваю ўзнагароду рэдактару беларускага тыднёвіка “Наша Ніва” Андрэю Дыньку.
Чытайце: Вацлаў Гавэл перадае сваю прэмію газэце “Наша Ніва”

Вацлаў Гавэл і Івонка Сурвіла.
"Беларусь – наша новая суседка" – такой была тэма міжнароднай канфэрэнцыі, якая прайшла ў сакавіку 2004 году ў Сэнаце Чэскай Рэспублікі. Распачалі канфэрэнцыю былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл і Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. У сваім выступе Вацлаў Гавэл сказаў, што быць Беларусі ў Эўропе ці не – гэта павінен вырашаць сам беларускі народ. Але калі ён зробіць эўрапейскі выбар, абярэ шлях на Захад – дык абавязак эўрапейскіх краінаў будзе дапамагчы пасьпяхова прайсьці гэты шлях. "Мы павінны трымаць для Беларусі дзьверы адкрытымі," – сказаў ён.

Вацлаў Гавэл даў інтэрвію дырэктару беларускай службы Радыё Свабода Аляксандру Лукашуку:
“Вядома ж, дэмакратыя ня мае гэткіх эфэктыўных і імгненна гатовых для ўжытку інструмэнтаў, каб змагацца зь нечым, што ёй не падабаецца, якія маюць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы, гэта натуральна. Тым ня менш, мне здаецца, што ўсё ж калі ўжо моцна прыцісьне, дык дэмакратыя звычайна ўмее бараніцца. Дзеля гэтага існуюць розныя сродкі”.
Чытайце: Вацлаў Гавэл слухачам у Беларусі: “Больш аптымізму, больш свабоды!”

У сакавіку 2006 г. Вацлаў Гавэл у інтэрвію Сяргею Навумчыку: “Мы салідарны з усімі, хто змагаецца за дэмакратызацыю Беларусі”.
Чытайце: Гавэл: Мы салідарны з усімі, хто змагаецца за дэмакратызацыю Беларусі

28 сакавіка 2006 году Вацлава Гаўла, якога і пасьля адстаўкі лічаць за гонар прымаць каралі і прэзыдэнты, не пусьцілі ў амбасаду Рэспублікі Беларусь ў Чэскай Рэспубліцы.
Чытайце: Вацлаў Гавэл спрабаваў наведаць амбасаду Беларусі, але яго не пусьцілі (фота і відэа)