Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі “бацька” пачытае ангельскія кнігі, то загаворыць па-ангельску”


Радыё Свабода На наш тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанаваў слухач “Свабоды”

Мне вельмі спадабаліся адказы нашага прэзыдэнта на пытаньні расейскіх журналістаў. Як ён упэўнена адказваў! І асабліва пра танкі, якія пойдуць на Расею. І мы, беларусы, ўсе, як адзін, пад танкі ляжам. А вось калі польскія ці татара-мангольскія конікі паскачуць на Расею, дык мы і пад коней ляжам. А калі шар нейкі паляціць, то мы яго з крупнакаліберных кулямётаў – ўшчэнт, і паляцяць адны шматкі, як ад марпеха Казуліна, калі на яго аднаго наляцела рота амапаўцаў.

А самае галоўнае, што прывязваюцца гэтыя карэспандэнты зь беларускай мовай. Нашаму “бацьку,” як ён сказаў, дастаткова да абеда пачытаць на беларускай мове, і ён зможа разумныя думкі на беларускай мове выдаваць. А вось, калі пасьля абеду наш “бацька” пачытае ангельскія кнігі, то ён зможа гаварыць і па-ангельску, як Буш ці Клінтан.

Але, калі “расейскія браты” адважацца павялічыць “бацьку” кошт на газ, то ён пасябруе з Кастра ці якім-небудзь Хусэйнам. І ўжо танкі ці коньніца наўпрост паскачуць на Расею транзытам, як наш “бацька” ў свой улюблёны саўгас “Гарадзец.”

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў “Свабоды” ў вечаровым эфіры

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску 2 90 39 52
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG