Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Маўзэр: “Я веру ў каханьне й гаючую моц самоты”


Радыё Свабода Ян Маўзэр – удзельнік перадачы “Ў што я веру”

Я веру ў Беларусь як ідэю, якая пакуль не зрэалізавалася. Гэта ідэя меншасьці, бо ў большасьці імпатэнцыя мысьленьня й, адпаведна, татальны дэфіцыт ідэяў. Але меншасьць куды больш моцная й імпэтная за носьбітаў і прыхільнікаў татальнага дэфіцыту, яна розум і дух нацыі, а не яе пасыўнае цела. Таму ідэі меншасьці перамагаюць. Таму сёньня мы ўпэўнена можам сьцвярджаць, што эпоха Лукашэнкі ўвойдзе ў гісторыю са знакам мінус, альбо, што пэрспэктыўныя зьмены будуць адбывацца на карысьць дэмакратыі і рынкавай эканомікі, а ня ў іншы бок.

Я згадваю расейскі фільм "Брат". “У чым сіла брат? Сіла ў праўдзе”. Таму я веру ў нашую перамогу, бо праўда за намі. Урэшце, дабро заўсёды перамагае. Я аптыміст, хоць пэсымістам быць прасьцей, бо пэсымістычныя прагнозы спраўджваюцца. Я веру, што Беларусь захаваецца як нацыянальна-культурна-дзяржаўнае ўтварэньне.

Я веру ў тое, што новы прыступак эвалюцыі для чалавека мусіць называцца чалавек маральны. Хрысьціянства пужае чалавека пеклам, і сярэднявечны чалавек імкнецца да мінімізацыі грахоўных дзеяньняў, баючыся геены вогненай. Сёняшняму чалавеку грэх проста непрыемны. Улічваючы толькі магутнасьць сучаснай зброі, маралізацыя чалавека ёсьць неабходнай умовай яго выжываньня.

Я веру, што хрысьціянскі сьветапогляд адпавядае фізычным законам. Я веру ў маральную місыю беларускага супрацьстаяньня.

Я ня веру ў шлюб, як санкцыянаваную грамадзтвам устойлівую форму полавых зносінаў, але хачу аднойчы пабрацца шлюбам, менавіта аднойчы, бо шлюб заключаецца на нябёсах.

Я веру ў каханьне й у гаючую моц самоты.

Я ня веру ў грамадзтва, чамусьці яно, а не шматтысячная дэманстрацыя асацыюецца ў мяне з натоўпам. Я веру ў асобу, ва ўчынак.

Я веру, што Бог часам чыніць нам выпрабаваньні. Так загінаюць слабыя й гартуюцца моцныя. Я веру ў тое, што часам трэба змагацца з Богам.

*** Ян Маўзэр -- лідэр магілёўскага гурту “Таварыш Маўзэр”. Быў звольнены з працы ў “Беларусбанку” за ўдзел у сакавіцкіх пратэстах на Кастрычніцкай плошчы. Увосень мусіць выйсьці першы альбом гурту “Радасьць”. На сёлетнім “Басовішчы” удзельнікі “Маўзэра” былі названыя “галоўнымі вычварэнцамі Беларусі”.

Гл. таксама: Івонка Сурвіла: “Я веру ў веру” Мікалай Цімафееў: “Веру, усё ў нас будзе добра” Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..." Уладзімер Арлоў: “Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь” Валянціна Трыгубовіч: "Веру ў неацэнную ролю жанчыны" Андрэй Дынько: “Я веру, што Лушнікаў пераменіцца” "У што я веру": гавораць слухачы “Свабоды” Валянцін Акудовіч: Вялікі Інкогніта Сьвятлана Марэцкая: «Веру ў сапраўднае каханьне» Адам Глобус: “Людзям я ня веру. Я веру сабе" “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” Эла Мацьвіенка: “Я веру ў сваіх дзяцей Яню, Мільку ды Стася” a.Андрэй Сідаровіч: “І сёньня дыхаю паветрам сакавіка” “У што я веру”: гавораць слухачы “Свабоды” Іна Кулей: Я веру ў маю Беларусь
XS
SM
MD
LG