Ян Маўзэр -- лідэр магілёўскага гурту “Таварыш Маўзэр”. Быў звольнены з працы ў “Беларусбанку” за ўдзел у сакавіцкіх пратэстах на Кастрычніцкай плошчы. Пры канцы кастрычніка мусіць выйсьці першы альбом гурту “Радасьць”. На сёлетнім “Басовішчы” удзельнікі “Маўзэра” былі названыя “галоўнымі вычварэнцамі Беларусі”.
“Я веру ў Беларусь, як ідэю, якая пакуль не зрэалізавалася. Гэта ідэя меншасьці, бо ў большасьці імпатэнцыя мысьленьня й, адпаведна, татальны дэфіцыт ідэяў...
Я ня веру ў шлюб, як санкцыянаваную грамадзтвам устойлівую форму полавых зносінаў, але хачу аднойчы пабрацца шлюбам, менавіта аднойчы, бо шлюб заключаецца на нябёсах.
Я веру ў каханьне й у гаючую моц самоты...”
Гэтая праграма прагучыць на хвалях “Свабоды” заўтра.
Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!
Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: ПС 44 Vinohradska 1, Praha 110 00
E-Mail: svaboda@rferl.org
Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 2 90 39 52