Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якую ацэнку паводле 5-бальнай сыстэмы вы б паставілі айчыннай мэдыцыне?


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень доктара. Якую ацэнку паводле пяцібальнай сыстэмы вы паставіце беларускай мэдыцыне? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

(Юначка: ) “Балы два-тры, бо нашая мэдыцына ня ў вельмі добрым стане”.

(Юнак: ) “Пяць балаў, бо мэдычная дапамога вельмі кваліфікаваная”.

(Юначка: ) “Вялікая розьніца ёсьць — платная мэдыцына ці бясплатная. Калі бясплатная, то прыкладна тройку. А калі платная, то сьмела можна пяцёрку ставіць”.

(Спадарыня: ) “Тройку. Бо ведаю вельмі шмат выпадкаў, якія сьведчаць, што дрэнная ў нас мэдыцына, дрэннае стаўленьне да людзей. І няма да каго зьвярнуцца, каб засьведчыць, што мэдычныя паслугі недабраякасныя. Многія мае знаёмыя ад гэтага шмат пацярпелі”.

(Карэспандэнтка: ) “Якую ацэнку паводле пяцібальнай сыстэмы вы паставілі б айчыннай мэдыцыне?”

(Спадарыня: ) “Тры. Бо не вітаецца самастойнае мысьленьне й асабістае меркаваньне”.

(Спадар: ) “Адназначна ацэньваць цяжка. Я ляжаў у шпіталі — канечне, умовы кепскія. Але лекары ёсьць вельмі добрыя. Прынамсі, мяне вылечылі”.

(Спадарыня: ) “Троечку, бо бясплатнай мэдыцыны ў нас няма. Так ці інакш, але людзі плацяць. Нехта грошы, нехта падарунак нясе, але цалкам бясплатнай мэдыцыны няма”.

(Спадарыня: ) “У мяне ўнук — будучы доктар. Усе гэтыя мэдычныя ўстановы наведваю вельмі мала пакуль што. І вельмі добрага меркаваньня пра іх”.

(Юначка: ) “Я б паставіла чатыры, бо нашай мэдыцынай авалодала бюракратыя. Усе гэтыя даведкі, паперкі і гэтак далей”.

(Спадарыня: ) “Нашай мэдыцыне я б паставіна нуль. Бо ў мяне муж памёр, і я проста не хачу нічога згадваць і казаць, каб не трывожыць ягоную памяць”.

(Карэспандэнтка: ) “Якую ацэнку паводле пяцібальнай сыстэмы вы паставілі б айчыннай мэдыцыне?”

(Спадар: ) “Тройку, ня больш. Мэдыкамэнты льготныя ня ўсе, якія патрэбныя, нізкі заробак у мэдыкаў”.

(Юнак: ) “Прыкладна два-тры балы. Я не люблю хадзіць па ўсіх гэтых паліклініках — каб нейкую паперку атрымаць, трэба некалькі гадзінаў прасядзець. А сам узровень абслугоўваньня ніякі, можна сказаць. Дрэнна, вельмі дрэнна”.
XS
SM
MD
LG