Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандбалісты берасьцейскага клюбу ня могуць вярнуцца ў Беларусь


Радыё Свабода Шасьцёра спартоўцаў і масажыст Берасьцейскага гандбольнага клюбу імя Анатоля Мяшкова на раніцу 2 кастрычніка ўсё яшчэ не вярнуліся на радзіму.

У мінулую суботу ў Швайцарыі берасьцейскія гандбалісты згулялі першую сустрэчу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовага клюбу “Кадэтэн Шафхаўзэн”. Беларуская каманда саступіла зь лікам 20:30, а раніцай у нядзелю ня ўсе спартоўцы здолелі выправіцца ў авіярэйс Цюрых—Варшава (з польскай сталіцы каманду мусіў забраць у Берасьце клюбны аўтобус). Швайцарскія памежныя службы адмовілі ў пасадцы на самалёт шасьцярым гульцам і масажысту, у якіх не было польскіх транзытных альбо шэнгенскіх візаў.

Нягледзячы на тое, што да вырашэньня гэтай праблемы далучыліся беларускія дыпляматы ў Швайцарыі ды Польшчы, ноч зь нядзелі на панядзелак спартоўцы правялі ў аэрапорце Цюрыху. Чакаецца, што вярнуцца ў Беларусь, яны здолеюць толькі ў другой палове 2 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG