Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад беларускай амбасадай у Вашынгтоне адбыўся пікет (фота)


Радыё Свабода, Вашынгтон 29 верасьня а 7-й гадзіне вечара па мясцовым часе ў беларускай амбасадзе ў Вашынгтоне праводзіўся вечар беларускай культуры. Адначасова перад амбасадай адбыўся пікет пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.

Удзельнікі акцыі, прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай суполак, трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, расьцяжкі з партрэтамі зьніклых і транспаранты “Не прыкідвайцеся, што вы ня ведаеце праўды” і "Хопіць". Цягам усёй акцыі галоўны ўваход у амбасаду быў адгароджаны ад пікетоўцаў загадзя прыпаркаваным мікрааўтобусам.

Актывісты раздавалі мінакам улёткі пра падзеі ў Беларусі. Да пікетоўцаў падыходзілі зацікаўленыя, пыталіся пра нагоду пратэсту, выказвалі сваю падтрымку.

Калі а 7-й гадзіне да амбасады пачалі падыходзіць запрошаныя госьці, актывісты сустрэлі іх крыкамі “Ганьба” і “Не заходзьце” (“Don’t go in!”). У мэгафон яны скандавалі “Жыве Беларусь” і “Свабода”. Пасьля заканчэньня прыёму на амбасадзе ўдзельнікі праводзілі гасьцей крыкамі “Ганьба” і “Чаму так рана?”. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел каля 25 чалавек.













На фота: удзельнікі акцыі з плякатамі "Спыніце апошняга дыктатара Эўропы", "Свабоду Казуліну", "Не прыкідвайцеся, што вы ня ведаеце", "Неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў", "Лукашэнка, ты ня можаш пасадзіць у турму будучыню" і "Прасыгнальце за дэмакратыю ў Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG