Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Супраць моладзі ідзе найбольш жорсткая барацьба!”


Радыё Свабода, Менск “Ці чулі вы пра арышт лідэра незарэгістраванага “Маладога Фронту ” Зьмітра Дашкевіча і што пра гэта думаеце?” Такое пытаньне мы задавалі мінакам на сталічнай плошчы Якуба Коласа.

(Спадар: ) “Не, ня чуў. Я ўвогуле палітыкай не цікаўлюся!”

(Спадар: ) “Я чуў пра гэтую дрэнную навіну. Дашкевіча абвінавачваюць па тых жа артыкулах, што і лідэраў “Партнэрства”? Так, разумею, пасадзяць хлопца на гады 3-4. Ні за што! Ну, вешалі там сьцягі, налепкі… Улада зусім вар’яцее... Яна баіцца нават тых, хто проста яе ня любіць!”

(Спадарыня: ) “Пра гэту справу я чула, але ўсіх падрабязнасьцей ня ведаю. На мой погляд, гэта нічым не адрозьніваецца ад тых захадаў, якія апошнія гады ўлада робіць супраць апазыцыі. Асабліва ўладу непакоіць актыўнасьць моладзі, і таму супраць моладзі ідзе найбольш жорсткая барацьба. Але ня думаю, што такімі мэтадамі ўлада можа даказаць сваю правату. Наадварот, яна гэтым выклікае больш адмоўную рэакцыю насельніцтва…”

(Дзяўчына: ) “Думаю, гэта несправядліва. У кожнай краіне ёсьць свая апазыцыя. І яны ж ідуць за якуюсьці ідэю, а ня проста так зьбіраюцца паразмаўляць. Гэта ўсё… ну няправільна – садзіць чалавека за ягоныя думкі!”

(Хлопец: ) “Я, праўда, пра гэта ня чуў, але стаўлюся адмоўна. Таму, што чалавек змагаўся за правы іншых людзей. Як можна чалавека арыштоўваць за тое, што ён змагаецца за свае перакананьні?! Кажуць, што ў нас дэмакратыя. Што можна казаць аб дэмакратыі, калі чалавека забіраюць ні за што? Абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі? А якая ў нас апазыцыйная арганізацыя можа зарэгістравацца? І хто яе зарэгіструе?”

(Спадарыня: ) “Ня чула, ня ведаю, і абсалютна мяне гэта не хвалюе!”

(Дзяўчына: ) “Я на самой справе ў шоку!”

(Хлопец: ) “Першы раз чую… Хм, цікава… А зрабіць жа нічога нельга!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG