Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: чытачы аддалі перавагу Караткевічу


Радыё Свабода Падвялі вынікі акцыі “Найлепшыя кнігі ХХ стагодзьдзя”, якая ладзілася сярод чытачоў Берасьцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага.

Найбольшую колькасьць галасоў сабрала кніга “Чорны замак Альшанскі” Ўладзімера Караткевіча. У тройку лідэраў таксама трапілі “Майстар і Маргарыта” Міхаіла Булгакава і “Зьнесеныя ветрам” Маргарэт Мітчэл. Найменш галасоў набралі паэтычныя творы.

Апытаньне сярод чытачоў ладзілася ня толькі падчас наведваньня бібліятэкі, але і праз тэлефанаваньні й электронную пошту. У акцыі бралі ўдзел галоўным чынам моладзь і людзі да 40 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG