Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Алесь Чыгір


Радыё Свабода На пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 адказвае дэпутат Бабруйскага гарадзкога савету Алесь Чыгір. Адстойваючы сваё канстытуцыйнае права на працу, грамадзянскую годнасьць 31 жніўня Алесь прыкаваў сябе на цэнтральнай гарадзкой плошчы ланцугамі да слупа.

Пэдагог, мае 13-гадовы стаж настаўніка гісторыі. Аднак сёлета упраўленьне адукацыі гарвыканкаму не падоўжыла кантракт з бацькам траіх малалетніх дзяцей. У Бабруйску шмат хто лічыць гэта адказам уладаў на актыўную грамадзкую і дэпутацкую дзейнасьць А.Чыгіра. Дастаткова нагадаць, што падчас апошніх выбараў ён узначальваў рэгіянальны штаб кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.

Адстойваючы сваё канстытуцыйнае права на працу, грамадзянскую годнасьць 31 жніўня Алесь прыкаваў сябе на цэнтральнай гарадзкой плошчы ланцугамі да слупа. За гэта атрымаў дзесяць сутак арышту. Ён правёў іх у камэры-адзіночцы і выйшаў на волю 25 верасьня, схуднелы на дзесяць кіляграмаў. Вось што кажа А.Чыгір:

(Чыгір: ) “Рэжым стварае рэальную пагрозу для маёй сям’і. Пяць год таму за грамадзкую дзейнасьць выгналі з працы маю жонку Дануту. У жніўні не працягнулі кантракт са мной. У маіх дзяцей няма будучыні: мясцовыя ідэолягі рэжыму спрабуюць навесіць на іх ярлык дзяцей “ворагаў народу”... Я вымушаны бараніць сваю сям’ю, сваю свабоду, сваё каханьне.

Пытаньні Алесю Чыгіру можна задаваць на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG