Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу запрасіў Баўгарыю і Румынію далучыцца да ЭЗ зь 1 студзеня


Аляксей Дзікавіцкі, Прага Сёньня ў Страсбуры старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу афіцыйна аб''явіў, што Эўразьвяз запрашае далучыцца да аб’яднанай Эўропы ад 1 студзеня 2007 году Баўгарыю і Румынію.

(Барозу: ) “Баўгарыя і Румынія далучаюцца да Эўразьвязу на апошнім этапе ягонага пашырэньня, які даў магчымасьць ізноў аб’яднаць Эўропу. Я думаю, што пакуль мы ня зможам больш нікога прыняць, да часу правядзеньня неабходных рэформаў”.

Старшыня Эўрапейскай камісіі заявіў, што Баўгарыя і Румынія правялі неабходныя рэформы і цяпер “у стане ўзяць на сябе абавязкі, якія вынікаюць з сяброўства ў Эўразьвязе”.

Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску ў інтэрвію нашаму радыё так пракамэнтаваў гэтую падзею:

(Басэску: ) "Мы ведаем, што запрашэньне далучыцца да Эўразьвязу гэта не канец дарогі. Гэта толькі падмурак, на якім, калі мы будзем працягваць хуткія і эфэктыўныя рэформы ў краіне, можна будзе ператварыць Румынію ў пасьпяховую краіну. Але калі мы будзем думаць, што вось нас прызналі адзін раз і нічога ня трэба далей рабіць, тады правал гарантаваны".

Апошняе і самае вялікае ў гісторыі пашырэньне Эўрапейскага зьвязу адбылося ў 2004 годзе – у траўні да 15 краінаў аб’яднанай Эўропы далучыліся 10 новых дзяржаваў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG