Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На італьянскім прыватным ТБ-канале TG5 прагучаў голас Вікі Мароз


Радыё Свабода Гэта невялікі ўрывак зь 7-хвіліннай відэасповедзі беларускай дзяўчынкі прагучаў учора ў адмысловым рэпартажы TG5. Твар дзяўчынкі ў сюжэце не паказалі. Раней у суботу адвакаты сям’і Джуста-Барначын, якая хавае ў Італіі выхаванку Вялейскага інтэрнату, перадалі касэту ў пракуратуру Генуі. Сёньня зь відэазапісам азнаёміліся таксама і прадстаўнікі беларускай амбасады ў Рыме. З гэтае нагоды італьянская тэлевізія вырашыла не трансьляваць, як плянавалася раней, атрыманае ад сям’і відэа.

Голас Вікі Мароз (аўдыё mp3, 117 KB)

Вось так гаворыць па-італьянску 10-гадовая выхаванка Вялейскага інтэрнату з праблемамі маўленьня Віка Мароз. Як пішуць мясцовыя журналісты, якія цалкам бачылі відэаматэрыял, расповед дзяўчынкі цягнецца 7 хвілінаў. Яна апавядае пра свае праблемы дома ў Беларусі й пра тое, як яна любіць сваіх італьянскіх маму й тату.

Адвакаты сям’і Джуста—Барначын заявілі, што матэрыял ёсьць доказам таго, што дзяўчынка жывая й здаровая. У размове з агенцыяй "AGI" яны сказалі, што чакаюць адпаведнай рэакцыі зь беларускага боку.

Крыху пазьней італьянская агенцыя "Аnsa" распаўсюдзіла заяву адваката беларускай амбасады Дыега Пэруджыні, які сьцьвярджае, што ягоныя кліенты азнаёміліся з запісам.

“Гэта ганьба, бо ёсьць выкарыстаньнем дзяўчынкі. Гэта скандал, які можа мець юрыдычныя наступствы. На відэа таксама вельмі дрэнна можна ўбачыць знакі гвалту, пра які гаварыла сям’я. Адчуваецца, што дзяўчынку навучылі таму, што трэба гаварыць”, — заявіў Дыега Пэруджыні.

Тым часам італьянскія паліцыянты перадалі ў італьянскія СМІ фота дзьвюх бабуляў — маці Алесандра і маці Марыі. Яны не выключаюць, што гэтыя жанчыны хаваюць дзяўчынку і, магчыма, нехта бачыў Віку разам зь імі.

Гл. таксама:

Урыўкі зь інтэрвію Вікі Мароз на сайце тэлеканалу TG5
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG