Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай зьбіраюцца прыпыніць


Радыё Свабода Міністэрства юстыцыі накіравала ў Вярхоўны суд зыск аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай. Паводле мін''юсту, гэта зроблена ў сувязі з тым, што кіраўніцтва ПКБ адмаўляецца падаць зьвесткі аб асабовым складзе партыі.

За гэта камуністам раней было вынесенае папярэджаньне. Аднак ПКБ адпаведныя дакумэнты не падала, бо лічыць патрабаваньне незаконным і ўжо абскардзіла папярэджаньне ў Вярхоўным судзе.

Лідэр партыі Сяргей Калякін лічыць, што шляхам прыпыненьня дзейнасьці ўлады хочуць не дапусьціць ПКБ да ўдзелу ў мясцовых выбарах. На ягоную думку Вярхоўны суд ня мусіць прымаць да разгляду зыск мін''юсту, пакуль ня вывучыць скаргу ПКБ на папярэджаньне.



Даведка: ПКБ атрымала апошняе папярэджаньне тыдзень таму. Прычынай называлася непрадстаўленьне партыяй зьвестак аб яе сябрах.

Сакратар ЦК ПКБ Валеры Ухналёў тады ж адразу зазначыў, што папярэджаньне будзе абскарджанае ў Вярхоўным судзе, паколькі патрабаваньні мін''юсту прадставіць поўны сьпіс сябраў партыі ЦК ПКБ лічыць незаконнымі. Валеры Ухналёў тады заявіў:

(Ухналёў : ) “Мы ведаем, для чаго гэта робіцца, таму што тых нашых сябраў, якія вядомыя ўладам, наш актыў, іх выклікалі ў выканкамы, на іх ціснулі на месцы працы, у нас ёсьць такія прыклады, што ад іх вымагалі напісаць заяву пра выхад з нашай партыі”.

На думку ПКБ, партыя абавязаная падаваць у мін''юст імёны кіраўнікоў партарганізацыяў, а таксама імёны тысячы сябраў партыі – колькасьці, неабходнай паводле закону для рэгістрацыі партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG