Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масіма Сантора: "Віка мусіць вярнуцца на радзіму"


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў эксклюзіўным інтэрвію нашаму радыё намесьнік кіраўніка дыпляматычнай місіі Італіі ў Беларусі Масіма Сантора назваў выпадак з выхаванкай Вялейскага інтэрнату Вікай Мароз "надзвычай складаным".

Нагадаем, жыхары мястэчка Кагалета, што пад Генуяй, Алесандра Джуста і Марыя Барначын некалькі апошніх гадоў прымалі ў сябе дома Віку. Сёлета яны адмовіліся вяртаць дзяўчынку на радзіму, паколькі лічаць, што ў Вялейцы дзяўчынцы пагражае фізычны і псыхалягічны гвалт.

Італьянскі дыплямат падкрэсьліў, што "згодна як з італьянскім, так і зь беларускім заканадаўствам, дзяўчынка мусіць вярнуцца ў Беларусь. Гэта ж самае вынікае і зь міжнароднага права".

Падрабязнасьці -- пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG