Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч спадзяецца, што Эўразьвяз актывізуе беларускую палітыку


Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандар Мілінкевіч, які цяпер знаходзіцца з візытам у Фінляндыі, распавёў “Свабодзе” пра ўражаньні ад сваіх перамоў. Асабліва важнай, на думку Мілінкевіча, ёсьць праблема абароны незалежнасьці Беларусі ў выпадку правядзеньня рэфэрэндуму.

(Мілінкевіч:) “Упэўнены, што гэты візыт можа паспрыяць палітыцы Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі і яе канкрэтызацыі. Фінляндыя цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, і такая ініцыятыва знаходзіцца ў яе руках”.

Спадар Мілінкевіч лічыць надзвычай важнай сваю сустрэчу з прэм’ерам гэтай краіны Маці Ванханэнам. Асноўны акцэнт у размове з кіраўніком фінскага ўраду Аляксандар Мілінкевіч рабіў на падтрымку незалежных мэдыяў, грамадзянскай супольнасьці, казаў пра беларускіх палітвязьняў.

Падчас сустрэчаў з палітыкамі і экспэртнай супольнасьцю Аляксандар Мілінкевіч выказаў свой погляд на магчымае пашырэньне санкцыяў у адносінах да Беларусі. Ён падтрымлівае палітычныя санкцыі супраць уладаў, і катэгарычна супраць санкцыяў эканамічных, бо яны нэгатыўна паўплываюць на ні ў чым не павінных людзях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG