Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Антончык: “Гэта вяртаньне гістарычнай праўды”


Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык згадвае, што гэта было сьветлае, сьвяточнае адчуваньне перамогі:

(Антончык: ) “Гэта вяртаньне гістарычнай праўды, гістарычнага сэнсу. Гэта вяртаньне народных сымбаляў. Сымбалі, якія былі забароненыя, якіх даўно не было, і калі яны зноў зьявіліся, гэта была вялікая перамога ўсяго народу. Гэта была перамога здаровага сэнсу над партыйным цемрашальствам. Сёньня першае, што зрабіла дыктатура, — забрала сымбалі, і гэта паказвае, які сэнс маюць сымбалі для краіны, для душы народу. Калі гэтага няма — гэта як забраць імя ў чалавека, як забраць у чалавека бацьку, маці, зрабіць яго нейкім манкуртам. Дзеля гэтага адбіраюцца мова і сымбалі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG