Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Дзейка: “Тады прапаноўвалі вярнуць назву Менск”


Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявон Дзейка згадвае, што вельмі паспрыяў дзеля вырашэньня гэтых пытаньняў вучоны савет Інстытуту гісторыі Акадэміі навук. Моцна дапамаглі таксама хадайніцтва камісіі Менгарсавету за подпісам Ігара Чарняўскага і абгрунтаваньне прафэсара Анатоля Грыцкевіча.

(Дзейка: ) “Да таго ж яшчэ ў Вярхоўны Савет уносілі прапановы ад імя камісіі ў адукацыі і ад імя Менгарсавету аб вяртаньні гораду Менску назвы, якой ён называўся да 1939 году, — Менск. Але гэтая прапанова, на вялікі жаль, Вярхоўным Саветам не была падтрыманая. Там яшчэ не вызначаная была сытуацыя з гімнам, але было вырашана: гэтую працу даручыць адмысловай камісіі. Але потым гэтая справа, як вядома, паціху рабілася, але заціхла”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG