Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Гэта спрыяла адраджэньню беларускасьці”


Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету зацьвердзілі новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоню” й бел-чырвона-белы сьцяг.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч апавядае:

(Шушкевіч: ) “Я вельмі цешуся, што гэта адбылося. Я яшчэ ганаруся тым, што ўдалося тады беларускіх інтэлектуалаў, беларускую інтэлігенцыю мабілізаваць такім чынам, што быў станоўчы вынік галасаваньня. І гэта адбылося дзякуючы таму, што выступіў Георгій Таразевіч, якога я вельмі прасіў. Ён выступіў у абарону беларускай сымболікі й добра ўспрымаўся партыйнай намэнклятурай. А на навукоўцаў і выкладчыкаў вельмі добрае ўражаньне зрабіў Уладзімер Платонаў, які таксама выступіў, падтрымаў гэтую нашую сымболіку. Гэта для мяне найлепшыя ўспаміны. Ну, а пасьля вынас сьцяга. Уладзімер Кавалёнак нёс гэты сьцяг, а ў асыстэнтах быў Аляксандар Лукашэнка…

Дзякуючы гэтаму прыняцьцю ў многіх заварушылася пачуцьцё патрэбнасьці вывучыць сапраўдную беларускую гісторыю. Гэта спрыяла адраджэньню беларускасьці, і, я думаю, гэта яшчэ адыграе ролю ў будучыні. Гэтыя нашы нацыянальныя сымбалі вернуцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG