Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд адмовіў вярнуць С.Альфэру канфіскаваныя грошы


Іна Студзінская, Менск Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі старшыні выканкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Альфэра да мытні Нацыянальнага аэрапорту “Менск-2”.

Судзьдзя Натальля Жупікава пакінула рашэньне суду Кастрычніцкага раёна Менску ў сіле. Нагадаем, 11 жніўня Кастрычніцкі суд адмовіў вярнуць спадару Альфэру канфіскаваныя мытняй грошы, якія быццам бы дагэтуль знаходзяцца на экспэртызе ў КДБ.

25 сакавіка ў спадара Альфэра, які вяртаўся з Варшавы, супрацоўнікі мытні канфіскавалі 80 даляраў і 135 эўра. Падстава – у мытнікаў ўзьнікла падазрэньне, што грошы фальшывыя. Прайшло ўжо амаль паўгода, але грошы дагэтуль не вярнулі.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце “Свабоды” і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG