Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джонатан Мур: "Улады, не жадаючы таго, самі стварылі рэкляму гэтай акцыі"


Любоў Лунёва, Менск На "Вялікім джынсавым фэсьце" прысутнічае выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Джонатан Мур падзяліўся з Радыё Свабода сваімі меркаваньнямі пра меры, якія прынялі праваахоўныя органы і мясцовыя гарадзкія ўлады – маецца на ўвазе перакрыцьцё станцыі мэтро, БТРы, сабакі, салдаты ўнутраных войскаў у двары Акадэміі навук – ён назваў гэта глупствам.

В.а. амбасадара ЗША сказаў, што ўлады, магчыма, не жадаючы таго, але самі стварылі рэкляму гэтай акцыі. Людзі запытвалі ў горадзе, што здарылася, яны тлумачылі, што сёньня акцыя салідарнасьці. Такім чынам, больш людзей даведаліся пра тое, што адбываецца тут, у парку Дружбы народаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG