Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Чыгір дастаўлены ў будынак гарсуду Бабруйску


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў 17.45 дэпутат Бабруйскага гарсавету Алесь Чыгір дастаўлены пад міліцэйскім канвоем у будынак гарадзкога суду.

Карэспандэнту Радыё Свабода ўдалося пагутарыць з затрыманым, які паведаміў, што яго выклікалі ў суд паводле папярэдняга абвінавачаньня. Спадара Чыгіра вінавацілі ў правядзеньні недазволенай акцыі 31 жніўня.

Нагадаем, што ў той дзень Алесь Чыгір прыкаваў сябе да слупу — ён пратэставаў супраць таго, што яму не падоўжылі працоўны кантракт. Настаўнік гісторыі Алесь Чыгір перакананы, што яго звольнілі са школы за актыўны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG