Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад вырашыў упарадкаваць гандаль праз інтэрнэт


Радыё Свабода Новая пастанова ўраду абавязвае фірмы й індывідуальных прадпрымальнікаў рэгістраваць свае сайты ў беларускай прасторы сеціва.

Ініцыятарам урадавай пастановы зьяўляецца Міністэрства гандлю. Яго не задавальнялі парадкі, што склаліся ў Беларусі апошнім часам з інтэрнэт-гандлем. Як патлумачыла начальнік упраўленьня арганізацыі гандлю й паслуг міністэрства Людміла Петракоўская, новы дакумэнт выпраўляе недахопы:

(Петракоўская: ) “Сутнасьць гэтага дакумэнта ў тым, каб ведаць, хто ажыцьцяўляе гэтую дзейнасьць. Вельмі шмат скаргаў ідзе ад спажыўцоў, калі яны не могуць знайсьці, хто прадаў, як прадаў. Пытаньні ўзьнікаюць па якасьці тавараў. У ліцэнзіі будзе ўказвацца імя сайту і наагул дадзенае тлумачэньне, што такое інтэрнэт-крама”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG