Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд адхіліў скаргі актывістаў “Партнэрства”<b\>


Любоў Лунёва, Менск Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуд Цэнтральнага раённага суду у адносінах да актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Мікалая Астрэйкі і Цімафея Дранчука.

Ад сёньня прысуд уступае ў законную сілу і актывістаў “Партнэрства” накіруюць у папраўчыя калёніі адбываць пакараньне. Адвакаты Цімафея і Мікалая лічаць прысуд незаконным, яны будуць падаваць скаргу на імя старшыні суду і іншыя вышэйшыя інстанцыі ў парадку нагляду.

Паколькі суд адбываўся за зачыненымі дзьвярыма, то і ў часе разгляду апэляцыі журналістам і грамадзкасьці не дазволілі прысутнічаць на працэсе. У судзе быў зачытаны ліст Цімафея Дранчука з хадайніцтвам дазволіць прысутнічаць на паседжаньні, але суд адмовіў яму ў гэтым праве.

Цэнтральны раённы суд Менску пакараў Мікалая пазбаўленьнем волі на 2 гады, а Цімафея – на год за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Хлопцаў затрымалі 21 лютага разам з Энірай Браніцкай і Аляксандрам Шалайкам.

Эніра і Аляксандар выйшлі на волю 21 жніўня. Іх пакаралі 6 месяцамі пазбаўленьня волі.

Сваякі Цімафея Дранчука і Мікалая Астрэйкі спадзяюцца, што гарадзкі суд, калі не адменіць прысуд, то хаця б зьменшыць тэрмін адбыцьця пакараньня. Пакуль Цімафей быў у зьняволеньні, у яго нарадзіўся сын, якому ўжо споўнілася 5 месяцаў. У Мікалая Астрэйкі днямі народзіцца дзіця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG